«Вядома, людзі, якія выступаюць за тое, каб нас адрэзалі ад крыніц фінансавання на Захадзе — гэта шкода краіне. Мы ж крэдытуем не для сябе, палацаў ці яшчэ чагосьці. Вось гэты план — прыходзьце, глядзіце. Гэта дарогі, бальніцы, фізкультурна-спартыўныя комплексы. Вы не хочаце даваць грошы на гэта — не трэба. Мы знойдзем, дзе іх узяць. Ёсць Расія, ёсць Кітай, ёсць іншыя азіяцкія дзяржавы», — сказаў прэм'ер-міністр.

Па яго словах, нядаўна ўрад Беларусі заключыў пагадненне з Кувейцкім фондам арабскага эканамічнага развіцця, які «з задавальненнем пракрэдытуе будаўніцтва анкалагічнай бальніцы ў Гродне».

«Гэта значыць, мы знойдзем грошы, усе грошы на Захадзе і за Атлантыкай не сканчаюцца. Таму я б параіў не хвалявацца на гэты конт», — заявіў Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0