«Станцыя на баявым дзяжурстве, выконвае сваю задачу ва ўстаноўленым сектары агляду. Але, магчыма, яе актуальнасць зноў з'явіцца ў сувязі з размяшчэннем на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША, якая, мы ведаем, выконвае функцыі не толькі абароны, але і нанясення ўдараў», — сказаў Равянок.
Расійская станцыя «Волга» ў Беларусі будзе адсочваць ПРА ЗША ў выпадку размяшчэння ў Еўропе
Расійская радыёлакацыйная станцыя «Волга» ў Беларусі, якая ўваходзіць у склад сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе, атрымае новую актуальнасць у выпадку размяшчэння Злучанымі Штатамі Амерыкі сістэмы проціракетнай абароны (ПРА) у Еўропе. Пра гэта заявіў начальнік расійскага Галоўнага цэнтра папярэджання аб ракетным нападзе Андрэй Равянок, паведамляе ТАСС.