Фота BBC

Фота BBC

Новую ўпакоўку распрацавала дацкая кампанія Paper Bottle Company. Бутэлькі вырабленыя з вельмі трывалага папяровага валакна, за выключэннем вечка і тонкай пластыкавай мембраны, якая не дае паперы сутыкацца з вадкасцю. Без пластыкавай мембраны ёсць рызыка, што папяровая абалонка будзе змяняць смак напою, паведамляе BBC.

Тым не менш, канчатковая мэта кампаніі — стварыць бутэльку цалкам без выкарыстання пластыку, якую можна было б пераапрацоўваць на 100% і якая б не дапускала ўцечкі газу.

Іншыя глабальныя кампаніі па вытворчасці напояў падтрымліваюць гэты план. Coca-Cola плануе перайсці да безадкіднай вытворчасці да 2030 года.

Летась дабрачынная арганізацыя Break Free From Plastic паставіла кампанію на першае месца ў свеце па ўзроўні ўнёску ў забруджванне пластыкам, а следам за ёй размясціліся кампаніі Pepsi і Nestle.

Галоўная задача дацкай кампаніі заключалася ў тым, каб распрацаваць бутэльку, якая б вытрымлівала напор газаў: газіраваныя напоі разліваюцца ў тару пад ціскам.

Акрамя гэтага, неабходна было стварыць пластычны матэрыял, якому можна было б надаваць патрэбную форму і памер у залежнасці ад брэнду напою і на якім можна было б друкаваць фірмовыя этыкеткі.

Праз 7 гадоў працы кампанія Paper Bottle Company гатова пачаць выпрабаванні новых бутэлек для Coca-Cola пад назвай Adez. Першыя 2000 бутэлек плануецца прадаць праз мясцовыя сеткі рознічнага гандлю ў Венгрыі.

Paper Bottle Company таксама супрацоўнічае з іншымі брэндамі. Вядомы шведскі вытворца водкі Absolut у хуткім часе збіраецца пратэсціраваць новую экалагічную ўпакоўку. Такія ж планы і ў піўной кампаніі Carlsberg.

Аднак па меркаванні некаторых экспертаў, нават калі выпрабаванні папяровых бутэлек пройдуць паспяхова, доўгі час яны не будуць мець вялікай папулярнасці, бо пластыкавыя бутэлькі сталі неад’емнай часткай харчовай індустрыі, а ў многіх краінах яны цалкам перапрацоўваюцца. Да таго ж не варта забывацца пра цану, бо пластыкавыя бутэлькі значна таннейшыя і больш зручныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0