Ён таксама не выключыў, што можа быць закранутая тэма ўзаемадзеяння ў фінансава-крэдытнай сферы. «Але гэта не значыць, што Беларусь будзе прасіць абавязкова крэдыты ў Расіі і прасіць нейкай дапамогі. Магчыма, будзе абмяркоўвацца пытанне фінансава-крэдытнага ўзаемадзеяння з пункту гледжання рэалізацыі розных выгадных сумесных праектаў, якія абмяркоўваліся, дарэчы, падчас візіту віцэ-прэм'ера Барысава ў Беларусь», — сказаў міністр. На яго думку, краінам трэба рухацца па шляху сумеснай кааперацыі, якая дазволіць вывесці інтэграцыю на новы ўзровень.

Макей запэўніў, што праца па паглыбленні інтэграцыі Расіі і Беларусі не была спыненая з-за пандэміі і пратэстаў у Беларусі: «Пытанні нашага больш цеснага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння абмяркоўваліся пастаянна. Кіраўнікі галіновых міністэрстваў сустракаліся адзін з адным. Былі здзейсненыя ўзаемныя візіты». Макей чакае, што апошнія падзеі, «якія адбываюцца ўнутры і вакол нашых краін, яны могуць і абавязкова падштурхнуць нас да больш цесных інтэграцыйных працэсаў у двухбаковым фармаце, і рана ці позна ў шматбаковым фармаце ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза».

Па інфармацыі «Коммерсанта», падчас візіту Лукашэнкі ў Расію боку могуць закрануць тэмы новага расійскага крэдыту ў памеры $3 млрд з рэшты сродкаў, вылучаных расійскім урадам на будаўніцтва Беларускай АЭС. Прадстаўнік Мінфіна Беларусі не пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Макей упэўнены, што грамадзяне Беларусі падтрымліваюць узмацненне інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Калі інтэграцыйныя працэсы будуць накіраваны на ўмацаванне дзяржаўнасці, я не думаю, што гэта выкліча нейкае абурэнне ў беларускіх грамадзян», — сказаў ён.

Праца па паглыбленні інтэграцыі пачалася ў канцы 2018 года. Бакі дамовіліся падрыхтаваць план збліжэння краіны і апісаць іх у інтэграцыйных картах (усяго 31). Аднак канчаткова ўзгадніць усе карты і падпісаць іх да гэтага часу не ўдалося.

Апошняя асабістая сустрэча Пуціна і Лукашэнка адбылася ў верасні ў Сочы. Пуцін на ёй падтрымаў намер Лукашэнкі правесці канстытуцыйную рэформу. 11 лютага Лукашэнка паведаміў, што новы варыянт Канстытуцыі краіны будзе распрацаваны ў 2021 годзе, а на рэферэндум ён можа быць вынесены ў 2022 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0