64-гадовы мужчына вяртаўся з лецішча. Дарогу на аўтобусны прыпынак вырашыў скараціць і пайшоў праз поле, паведамляе 112.by.

Але сілы не разлічыў. Праз некаторы час мужчына зразумеў, што з-за вялікай вышыні снегу і стомленасці самастойна ісці не можа.

Але ў яго быў мабільны тэлефон, ён набраў ратавальнікаў.

Ратавальнікі знайшлі мужчыну за 500 метраў ад вёскі. З дапамогай снегаходу яны дасталі яго са снежнага палону і адвезлі дадому. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

112.by

112.by

112.by

112.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0