Дар'я Чульцова. Фота Надзеі Бужан
Дар'я Чульцова была затрыманая разам з Кацярынай Андрэевай 15 лістапада пасля стрыма на Белсаце з плошчы Перамен. З таго часу дзяўчаты знаходзяцца за кратамі. 18 лютага суддзя Наталля Бугук прысудзіла журналісткам па два гады калоніі.
У суботу жыхары Усходу прайшлі маршам, каб выказаць дзяўчатам падтрымку.
Нагадаем, што тэлеграмы зняволеным можна пасылаць не выходзячы з дому, пазваніўшы на гарадскі нумар 166.
Адрас Чульцовай для лістоў: Дар'я Дзмітрыеўна Чульцова, СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030.





