У мікрараёне Усход у Мінску жыхары выйшлі на марш салідарнасці з рэпрэсаванымі журналісткамі Белсата Дар'яй Чульцовой і Кацярынай Андрэевай. «Дар'я, з народзінамі!» — перадаюць жыхары Усходу. Сёння дзяўчыне спаўняецца 24 гады.
Пры гэтым жыхары Мінска неслі плакаты «Это все фейк!», рэагуючы на заяву МУС пра тое, што ніякіх дваровых шэсцяў у горадзе не адбывалася, а відэа іх — фэйкі «дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
Нагадаем, Чульцова і Андрэева атрымалі два гады калоніі за стрым з плошчы Перамен.
Мікрараённы марш прайшоў таксама ў мінскай Арлоўцы. Ланцуг салідарнасці стаў на Каменнай Горцы. А пенсіянеры сабраліся на праспекце Дзяржынскага ля мемарыялу «Памяць».
Яшчэ ў адным раёне людзі намалявалі на снезе чырвоную паласу і напісалі «0%».
У Шабанах на доме вывесілі вялікі нацыянальны сцяг.





