Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Аднак цяпер Чылі ўражвае тэмпамі вакцынацыі: у гэтай дзяржаве з 19 мільёнамі насельніцтва зроблена больш за два мільёны прышчэпак ад кавіду, і хуткасць імунізацыі з цягам часу павялічваецца. Як гэтая горная краіна здолела дамагчыся такога поспеху?

Па-першае, з самага пачатку чылійскі ўрад прыняў рашэнне прыкласці ўсе намаганні, каб атрымаць хоць нейкую вакцыну.

Кіраўніцтва краіны заключыла пагадненні адразу з некалькімі вытворцамі — кампаніямі Pfizer, Sinovac, Covax (WHO), Johnson & Johnson і Astrazeneca. Дзякуючы гэтаму чылійцы павінны атрымаць 35,7 мільёнаў доз вакцын, паведамляе CNN.

Па-другое, мясцовае кіраўніцтва шмат працавала над тым, каб ператварыць любую грамадскую прастору ў цэнтр вакцынацыі.

Напрыклад, такі цэнтр зараз размяшчаецца ва ўнутраным двары Папскага каталіцкага ўніверсітэта ў сталіцы Чылі — Санцьяга. Чыноўнікі вырашылі размясціць цэнтры для вакцынацыі не толькі ў школах і адміністрацыйных установах, але і ў месцах накшталт гандлёвых цэнтраў і футбольных стадыёнаў.

Таксама дапамагло тое, што кожны прадстаўнік чылійскага ўрада падтрымліваў на публіцы ідэю неабходнасці захоўваць сацыяльную дыстанцыю і насіць маску.

І пакуль іншыя краіны разважалі над тым, у якой чарговасці людзі павінны атрымаць вакцыну, чылійскія ўлады хутка выпрацавалі парадак вакцынацыі, які цалкам выконваецца. Так, пасля медыкаў прышчэпку пачалі атрымліваць пажылыя людзі, настаўнікі, фармацэўты і паліцэйскія.

Плануецца, што яшчэ да завяршэння першай паловы 2021 года 80% чылійцаў будуць вакцынаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?