Замежныя дыпламаты назвалі любімыя беларускія словы ВІДЭА
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы дыпламаты ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША і Японіі назвалі беларускія словы, якія ім найбольш даспадобы.
Дыпламаты паказалі плакаты з любімымі беларускімі словамі ў адмысловым відэа, апублікаваным прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза.
У прыватнасці, гэта «слова», «надзея», «шчасце», «супольнасць», «карані», «воля», «валошка», «рашучасць» і іншыя.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ