Заўтра я пайду паміраць
Мяне заб'юць наўпрост на вуліцы.
Страшна хочацца жыць,
але як, калі краіна руйнуецца.

Заўтра я пайду паміраць,
мяне знішчаць стрэлам у патыліцу
Ці проста нагамі заб'юць
Не хочацца так, але прыйдзецца.

Заўтра з маіх братоў
Ваўкі будуць здзекавацца шэрыя,
Закатуюць маіх бацькоў,
Бо яны супраць слабых — смелыя.

Заўтра маіх сясцёр
Груганоў будзе гвалціць процьмішча.
А што застанецца пасля?
Бесумненна, спаляць у вогнішчы.

Заўтра я пайду паміраць.
Мяне заб'юць наўпрост на вуліцы.
Страшна хочацца жыць,
але як, калі Айчына руйнуецца.

Заўтра я пайду паміраць
Памру, як выпадзе карта.
Але можа быць тады
У краіне наступіць пазаўтра.

Але можа быць тады
У маёй краіне наступіць пазаўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0