Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі
На гэты момант навіна аб прызначэнні Ізворскай, апублікаваная на афіцыйным сайце тэатра, выдаленая.
У прэс-службе Нацыянальнага тэатра оперы і балета адмовіліся ад каментароў. Маргарыта Ізворска-Елізар'ева таксама не каментуе.
Паводле інфармацыі Tut.by, рэжысёра не зацвердзілі на гэтай пасадзе ў вышэйшых інстанцыях. Але пацвярджэння гэтаму няма.
Маргарыта Ізворска-Елізар'ева нарадзілася ў 1946 годзе ў Балгарыі. Скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі.
У 1975-1994 гадах працавала рэжысёрам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладала ў Беларускай кансерваторыі.
У 2002-2009 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага Опернага тэатра Беларусі. Тады оперная і балетная трупы існавалі асобна. Дырэктарам — мастацкім кіраўніком Нацыянальнага тэатра балета Беларусі з'яўляўся яе муж, харэограф Валянцін Елізар'еў.
Сышла з тэатра пасля звальнення Валянціна Елізар'ева. Апошні ў 2018 годзе вярнуўся ў тэатр і займае пасаду яго мастацкага кіраўніка.
Ні Елізар'еў, ні Ізворска-Елізар'ева ніяк не выказаліся падчас падзей жніўня і не пратэставалі супраць звальнення з Оперы па палітычных матывах шэрагу спевакоў і музыкаў.





