33-гадовы жыхар Гродна вясной 2014 года заснаваў дзве мікрафінансавыя арганізацыі. Кліентам прапаноўвалі ўносіць грашовыя сродкі пад вялікі працэнт. На працягу некалькіх гадоў мужчына атрымліваў ад мясцовых жыхароў грошы, аднак абавязацельствы свае выконваў не ў поўным аб'ёме. У канцы студзеня 2020 года дырэктар заявіў аб банкруцтве фірмаў.

Выяўлена больш за 40 падманутых грамадзян. Агульная сума шкоды складае больш за 900 тысяч рублёў.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя па ч. 4 арт. 209 (Махлярства ў буйных памерах). Мужчына абвешчаны ў вышук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0