Фота Надзеі Бужан
23 лютага ў асобных раёнах мокры снег і дождж, на дарогах галалёдзіца, паведамляе pogoda.by.
Цягам сутак ад 0.. да -6°С, прычым на ўсходзе краіны нават да мінус -13°С; а вось у ваколіцах Брэста да +7°С.
У Мінску ў аўторак удзень да -6°С.
У сераду — мокры снег і дождж, галалёдзіца. Ноччу ад -5 да +2°С,днём ад -3°С на ўсходзе да +8°С па Брэсцкай вобласці.
У Мінску ўначы да -4°С, удзень каля нуля.
Пацяплее ў чацвер. У краіну прыйдзе цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы.
Будзе пераважна без ападкаў. У Брэсце будзе да +12°С, у Мінску пакуль да +3°С.
А ў пятніцу ў Мінску ўжо да +7°С. У Брэсце да +11°С.





