Скрыншот АНТ
Падрабязнасці сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі, што сёння мае прайсці ў Чырвонай Паляне ля Сочы, раскрыў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў. Яго словы прыводзіць журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў у сваім тэлеграм-канале.
«Гутарка прэзідэнтаў, як чакаецца, будзе доўжыцца фактычна цэлы дзень. З абеду яны будуць з Аляксандрам Рыгоравічам размаўляць, можна выказаць здагадку, што да вечара», — сказаў ён.
Раней Пяскоў паведаміў, што лідары дзвюх краін абмяркуюць пытанні развіцця буйных сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах. Акрамя таго, у ходзе гутаркі будзе закранута тэма Саюзнай дзяржавы.





