У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. Раніцай на большай частцы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, днём месцамі туман. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра 0..-6°C, па ўсходзе -7..-13°C, па паўднёвым захадзе краіны +1..+8°C.

У Мінску без істотных ападкаў, толькі пад вечар месцамі па горадзе невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Раніцай слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай -1..+2°C, днём і ўвечары -2..-4°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0