У планах два спектаклі: «Паўлінка» (3, 6, 7, 14, 19, 21, 25, 27, 31 сакавіка), а таксама «Вечар» Аляксея Дударава (19, 23, 30 сакавіка).

Нагадаем, што ў пятніцу будынак тэатра наведаў Аляксандр Лукашэнка, які паабяцаў падтрымку пазасталай трупе. Большасць акцёраў звольніліся ў жніўні пасля таго, як звольнілі дырэктара тэатра Паўла Латушку. Пакуль на сайце ў спісе ўдзельнікаў трупы 10 чалавек. Паведамлялася, што яны будуць дапоўненыя студэнтамі Універсітэта культуры і Акадэміі мастацтваў.

Паўлінку сыграе студэнтка 2-га курса Універсітэта культуры Настасся Варанкова, Сцяпана Крыніцкага — Васіль Сушыцкі, Пранцыся Пустарэвіча — Генадзь Аўсяннікаў, Якіма Сароку — Ілля Крук, а Вольга Няфёдава — Альжбету.

Паведамляецца, што вядучая спектакля — Марыя Захарэвіч.

Квіткі каштуюць ад 5 (бельэтаж з абмежаваным аглядам сцэны) да 25 рублёў (партэр).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0