Кашаверава прызнаная вінаватай у хуліганстве паводле ч.1 арт. 339 КК. Абвінавачвалі яе па 2-й частцы («Злоснае хуліганства»).
Падчас судовага следства прагучала, што дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе.
Юлія Кашаверава віну прызнавала часткова. Пракуратура патрабавала для яе 6 гадоў зняволення.
Кашаверава ўжо адбыла пад вартай 5 месяцаў. Яна працавала медсястрой у вайсковай частцы.
У 2020 годзе, перад затрыманнем, у яе памерла маці.
За сарваную з амапаўца кепку і ўвагнутасць на міліцэйскім аўто: у Віцебску судзяць 22-гадовую медсястру дэсантнікаў
У Віцебску пракурор папрасіў для медсястры 6 гадоў калоніі за тры ўдары па машыне
22-гадовай жыхарцы Віцебска, якая ўдарыла па міліцэйскім аўто, павінны былі вынесці прысуд. Але суд вырашыў разбірацца далей





