Фота Генпракуратуры
Пра выпадак паведамляе Генпракуратура.
Хлопцам 19 і 21 год. Яны набылі і захоўвалі не менш за сем фальшывых купюр у 5000 рублёў. Частку гэтых грошай яны неўзабаве збылі.
Адзін з абвінавачаных растлумачыў, што купілі фальшывыя грошы ў Маскве восенню 2020-га.
Сілавікі канфіскавалі шэсць такіх купюр, калі людзі, якія іх набылі (не ведалі, што грошы фальшывыя), спрабавалі іх абмяняць у банках краіны.
Цяпер абвінавачаныя пад вартай і хатнім арыштам.





