Затрыманні прайшлі ўчора ўвечары падчас дваровага маршу. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП, а камусьці дадалі яшчэ і артыкул за «непадпарадкаванне».
У Ленінскім судзе Анастасія Ачалава сёння разгледзела дзве справы: Вадзіма Троцкага і Вадзіма Чэркаса, яна пакарала мужчын 14 суткамі арышту.
У Заводскім РУУС Алену Семянюк і Яўгена Чэрніка сёння судзілі па двух артыкулах: 23.34 і 23.4. Суддзі Алена Някрасава і Алег Каляда прысудзілі Семянюк і Чэрніку 25 сутак арышту.





