Прапажу амаль 7000 даляраў 76-гадовая пенсіянерка з Віцебска выявіла раніцай 23 лютага. Жанчына захоўвала грошы ў спецыяльнай скрыні.

Злодзея затрымалі. 50-гадовы жыхар Оршы дапамагаў пенсіянерцы з рамонтам і часта бываў у яе ў кватэры.

За зберажэнні пенсіянеркі мужчына купіў сабе BMW X5, аксесуары і вопратку. У машыне ён і жыў.

Мужчына прызнаўся, што абакраў пенсіянерку. Ён не паспеў змарнаваць толькі 400 даляраў.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0