Фота СК

Фота СК

Паводле следства, абвінавачаныя загадзя спланавалі перакрыццё вуліцы.

СК зазначае, што абвінавачаныя перашкаджалі ўдзельнікам дарожнага руху, блакавалі праезд грамадскага, спецыяльнага і іншага транспарту. Маладзечанцаў абвінавачваюць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса «Актыўныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Як стала вядома «Рэгіянальнай газеце», гэта Дзмітры Карабейнік, Рыгор Саладоўнікаў, Ігар Сідаровіч, Сяргей Сідаровіч, Эліна Карыцька. Карабейніка і Саладоўнікава прызналі вязнямі.

Яшчэ адной жанчыне, што зрабіла банер, выставілі абвінавачванне па дапамаганні ў актыўных групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства.

Дзве жанчыны (Карыцька і 40-гадовая жанчына) знаходзяцца пад асабістым паручыцельствам, двое мужчын — Сідаровічы — пад падпіскай аб нявыездзе. Яшчэ двое мужчын — Карабейнік і Саладоўнікаў — пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0