Фота Shutterstock.com, by Encierro.

Фота Shutterstock.com, by Encierro.

Маладым трэба актыўнасць, каб паляпшаць свае кагнітыўныя здольнасці, але ж дарослым і асабліва пажылым людзям яна дапамагае захаваць гэтыя здольнасці і прадухіліць нейрадэгенерацыю. 

Навукоўцы параўналі кагнітыўныя паказчыкі мышэй, якія жылі адны ў пустых клетках, з паказчыкамі мышэй, якія знаходзіліся разам з іншымі мышамі ў вялікіх клетках з каляровымі блокамі Лега для ментальнай стымуляцыі і коламі актыўнасці для фізічнай нагрузкі. У другім выпадку ў мозгу жывёл адбываліся фізічныя змены. У цэнтры памяці мозгу, гіпакампе, генерыравалася больш нейронаў, а моцная актыўнасць сінапсаў спрыяла вывучэнню новага, паведамляе The Wall Street Journal.

Людзям таксама трэба атрымліваць новую інфармацыю. У нашым выпадку ментальная стымуляцыя прымае розныя формы: ад атрымання вышэйшай адукацыі і працы на пасадзе, што спрыяе ментальнаму развіццю, да чытання, гульні ў карты ці з галаваломкамі.

У адным з раёнаў Чыкага правялі даследаванне, падчас якога навукоўцы ацанілі ментальную актыўнасць пажылых людзей, карыстаючыся шкалой ад 1 да 5, дзе 1 бал меў значэнне мінімальнай актыўнасці, а 5 балаў — максімальнай. Праз чатыры гады высветлілася, што ў тых, хто атрымаў вышэйшыя балы, радзей развіваўся сіндром Альцгеймера.

Калі гаварыць пра фізічную актыўнасць, даследчыкі працы мозга выступаюць за аэробную нагрузку, напрыклад, бег ці роварны спорт. Аэробная нагрузка можа павялічыць прыток крыві да мозгу, палепшыць паступленне кіслароду і карысных рэчываў, абараніць нейроны ад стрэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?