«Проста нейкі Тулуз-Латрэк. Бадлер з Віцебска. Адразу давайце дамовімся: ніхто Мартава не звальняў тады і не звальняе цяпер, няма шанцу стаць «ахвярай рэпрэсій». Ёсць амаль святое права наймальніка не працягваць кантракт», — піша «СБ. Беларусь сегодня».

Газета называе доктара Мартава «абярогам для пратэстуноў і «белых халатаў», кажучы проста. Для, калі ўжо зусім шчыра, амаль гатовых экстрэмістаў».

«Дык ад каго больш хворых памерла — ад спадара Кіслароду ці ад спадара Мартава?».

У сваю чаргу, журналістку партала Tut.by Таццяну Матвееву, якая дала слова Мартаву, прэзідэнцкае выданне называе «недажурналісткай».

Самім Мартаву і Матвеевай газета слова не дае.

Чытайце таксама: Доктар Мартаў адказаў Лукашэнку: «Падача кіслароду не залежыць ад таго, ці апазіцыянер загадчык аддзялення або не»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0