Крысціян Шынкевіч каля месяца таму сышоў з каманды Сцяпана Пуцілы, ён працаваў у праекце, які беларускія ўлады лічаць экстрэмісцкім.

Развітанне было нечаканае і скандальнае — Шынкевіч пісаў у сацыяльных сетках пра тое, што яго нібыта абвінавацілі ў крадзяжы на суму каля $15 тысяч. Ён баяўся, што яго затрымаюць на тэрыторыі Еўрасаюза і дэпартуюць у Беларусь. Таму паляцеў у Лацінскую Амерыку.

Паколькі ад’езд быў тэрміновым, Шынкевіч не паспеў зрабіць прышчэпку ад жоўтай ліхаманкі. Некаторыя краіны патрабуюць пры прылёце пашпарт вакцынацыі, аднак Аргенціна, куды ён узяў білет, ставіцца да гэтага больш лагодна. Як вынікае з твітара Шынкевіча, ён паспеў пабываць і ў іншых краінах кантынента, напрыклад, быў у Венесуэле.

фота з твіта пра кому

фота з твіта пра кому

У сярэдзіне 2010-х Шынкевіча выключылі з БДПУ, як ён сцвярджаў — па палітычных матывах. Пасля гэтага хлопец вучыўся ў Польшчы па праграме Каліноўскага.

Чытайце таксама: Беларус даведаўся, што Укантакце захоўвае ўсю выдаленую інфармацыю. Канфлікт можа каштаваць сацсетцы да 20 мільёнаў еўра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0