Там паведамілі, што ў жніўні мінулага года трое жанчын і мужчына «ўстанавілі кантакт з адміністратарамі і ўладальнікамі розных тэлеграм-каналаў і чатаў з падобнымі назвамі і пачалі пошук саўдзельнікаў для далейшай арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Як усталёўваўся кантакт і чаму пасля гэтага яны атрымалі правы адміністратараў у адкрытых і закрытых чатах, не паведамляецца. Але, як адзначае СК, у адміністраваных імі чатах і групах яны сталі заклікаць «да блакавання аўтадарог, пашкоджання спецтранспарту, забастовак і дзеянняў, якія парушаюць працу грамадскага транспарту».

У СК таксама паведамілі, што кампанія знаходзіла сярод падпісчыкаў каналаў і ўдзельнікаў чатаў дзеючых і былых праваахоўнікаў і вайскоўцаў і прапаноўвала ім прыняць удзел у беспарадках і дзяліцца ў чаце інфармацыяй.

Мужчына і жанчыны былі затрыманыя восенню. Падчас допытаў яны растлумачылі, што былі незадаволеныя ходам выбарчай кампаніі.

Ім выстаўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК Беларусі. Максімальны тэрмін, які яны могуць атрымаць — тры гады пазбаўлення волі. Да трох абвінавачаных з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, да яшчэ адной жанчыны — у выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0