Прэс-служба МУС
ДТЗ здарылася сёння раніцай на 3-м км аўтадарогі Асіповічы — Дараганава: ВАЗ-2121 (за рулём быў 55-гадовы мужчына) выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам «ПАЗ», паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку аварыі 51-гадовы пасажыр аўтамабіля (знаходзіўся на пярэднім сядзенні) памёр, яшчэ два пасажыры і кіроўца шпіталізаваныя. З салона іх супрацоўнікі МНС дэблакавалі.
Кіроўца і чацвёра дарослыя пасажыры аўтобуса не пацярпелі. Пасля агляду медыкамі іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Вядома, што аўтобус ехаў па маршруце па дзяцей.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Нівы» не справіўся з кіраваннем у раёне небяспечнага павароту: на сустрэчку ён выехаў у раёне дзеяння знакаў «небяспечныя павароты» і «аварыйна-небяспечны ўчастак». Больш за тое, другі знак інфармаваў аб магчымым перакульванні.





