Цурпанаву ставяць у віну арт. 415 КК РБ (Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі), якое было на яго заведзена.

Сам ён на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджаў, што справа заведзеная ў дачыненні да яго за тое, што ён згаджаўся працаваць толькі пры выкананні яго працоўных правоў пры адбыцці «хіміі» — патрабаваў заробак, які адпавядае мінімальнаму памеру, гарантаваным дзяржавай.

Па гэтым артыкуле актывісту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Уладзімір Іванавіч Цурпанаў — актывіст і праваабаронца з Магілёва. 

У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні 2020 года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах — у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.

24 снежня ў судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса (Абраза суддзі).

Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Напачатку лютага актывіста накіравалі адбываць «хімію» ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым. 

Валадар Цурпанаў праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0