Марына Сіліч памерла летась у ноч з 2 на 3 лістапада, але 19 сакавіка мусіць нейкім чынам прыйсці на допыт у якасці сведкі да следчага А. Ю. Юркевіча. Ейны сын Ілля Сіліч 20 верасня ўдзельнічаў у пратэставай акцыі ў Берасці. Тады сілавікі затрымалі яго і моцна збілі, а пасля і завялі крымінальную справу. Хлопец быў вымушаны з’ехаць за мяжу, але працягвае прытрымлівацца актыўнай грамадзянскай пазіцыі: ён удзельнік платформы «Сход».

«Што тут сказаць, гэта проста абуральна. Спланаваны акт ціску на мяне праз родных», — сказаў Ілля Сіліч «Белсату».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0