Скрыншот відэа СТБ

Скрыншот відэа СТБ

Афіцэры і салдаты трэніраваліся спыняць парушэнні і на шырокіх вуліцах, і ў дварах. Таксама адпрацавалі прымяненне спецыяльных сродкаў. «Па выніках пастаўленыя задачы былі выкананы асабістым складам на выдатна. Сілавікі прадэманстравалі, што любыя незаконныя масавыя мерапрыемствы скончацца, нават не пачаўшыся», — прагучала ў сюжэце.

Каментуючы вучэнні, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў — заявіў, што «пратэсны рух практычна сышоў на нішто», «сапраўдны народ Рэспублікі Беларусь, працоўны, яго не падтрымлівае», таму масавай акцыі не атрымаецца. Да таго ж міліцыя будзе працаваць на апярэджанне.

Скрыншот відэа СТБ

Скрыншот відэа СТБ

— Але калі яны і выйдуць дзесьці, скажам так, нейкімі сваімі дзясяткамі, праваахоўнікі гатовыя, праваахоўнікі ведаюць, хто яны такія, нам не трэба час разбірацца, што гэта за з'ява. Гэта абсалютныя ворагі нашай дзяржавы, нашага ладу, і мы з імі вельмі хутка разбяромся. Будзем нават старацца працаваць дзесьці на прэвентыўнае затрыманне для таго, каб і гэтых спробаў не было. А калі выйдуць, усё, што было, мы з вялікім задавальненнем паўторым, — заявіў Карпянкоў.

Скрыншот відэа СТБ

Скрыншот відэа СТБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0