Дакумент урада вызначыў тых, хто ўвойдзе ў склад камісіі.

Яе старшынёй прызначаны віцэ-прэм'ер Юрый Назараў, які курыруе ва ўрадзе энергетычны комплекс. Сярод членаў камісіі — генеральны дырэктар «Белэнерга» Павал Дрозд, генеральны дырэктар «БелАЭС» Міхаіл Філімонаў, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко і іншыя.

У спісе таксама ёсць камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў — БелАЭС ахоўваюць вайскоўцы вайсковай часці 7434 унутраных войскаў. У склад членаў камісіі таксама ўключылі начальніка ДАІ Гродзенскай вобласці Аляксандра Вайцешку.

У камісіі ёсць і шэсць расіянаў, але адзначаецца, што яны могуць стаць яе чальцамі толькі з іх згоды. Гэта генеральны дырэктар «Атамтэхэнерга» Юрый Маркаў, віцэ-прэзідэнт «Атамбудэкспарт» Віталь Палянін, дырэктар па праектаванні БелАЭС інжынірынгавай кампаніі «АСЭ» Сяргей Прыходзька і іншыя.

Усяго ў спісе 21 чалавек.

Пастанова прынята згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі «Аб уводзе ў эксплуатацыю БелАЭС», падпісаным 30 лістапада мінулага года. У ім пазначана, што «не менш чым за 40 дзён да запланаванай даты ўводу ў эксплуатацыю кожнага блока» прызначаюцца прыёмачныя камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0