«17 сакавіка ў 20:57 паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі жанчыне, якая вісела звонку акна кватэры на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў Мінску па пр. Газеты «Звязда», 17. Работнікамі МНС выратаваная грамадзянка 1990 года нараджэння, беспрацоўная», — распавялі ў прэс-службе.
Жанчыну шпіталізавалі для абследавання.