«Асобныя непрадуманыя заявы амерыканскіх кіраўнікоў ставяць пад пагрозу абвалу і без таго залішне канфрантацыйныя адносіны», — адзначылі ў дыпмісіі.

Учора прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн адказаў сцвярджальна на пытанне, ці лічыць ён Пуціна забойцам.

Міжнародная рэпутацыя Уладзіміра Пуціна моцна пацярпела пасля 2014 года, калі Расія далучыла Крым, а расійскія сілы занялі таксама частку Данбаса. За апошні год выйшлі на яву таксама спроба атручвання антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага і шэраг забойстваў або замахаў на забойствы ў розных краінах свету, якія прыпісваюць расійскім агентам. Акрамя таго, сталі відавочныя дзеянні Масквы па падтрымцы ультраправых і ультралевых сіл у розных краінах. 

У выніку ўсяго гэтага адносіны краін шырока зразумелага Захаду (ЗША, Канада, тры дзясяткі краін Еўропы, Японія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія, Новая Зеландыя і іншыя іх саюзнікі) і Расіі моцна пагоршалі, пачалася новая гонка ўзбраенняў.

Адкліканне расійскага пасла з ЗША — беспрэцэдэнтная падзея, нават падчас Карыбскага крызісу такога не здаралася.

«Такога роду заявы непрымальныя ні пры якіх абставінах і непазбежна рэзка абвастраюць нашы двухбаковыя адносіны. Адкліканне расійскага пасла з Вашынгтона ў Маскву на кансультацыі — аператыўная, адэкватная і адзіна слушная рэакцыя ў такой сітуацыі. Падазраю, не апошняя, калі не будзе тлумачэнняў і выбачэнняў з амерыканскага боку», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку віцэ-спікер Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0