«Я чужых лістоў не чытаю, тэлезвароту я не бачыў. Паколькі я не з'яўляюся адрасатам гэтага ліста, мой каментар на гэтым вычарпаны», — паведаміў РБК галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў.

Напярэдадні ў «варожай дзейнасці» ў дачыненні да «чачэнскага народа» «Новую газету» абвінаваціў міністр друку Чачні, памочнік кіраўніка рэспублікі Ахмед Дудаеў. Ён заявіў, што выданне займаецца «стварэннем фэйкаў» і запатрабаваў зачыніць яго.

Падставай для гэтага стала расследаванне «Новай газеты» аб пазасудовых пакараннях смерцю, якімі, паводле звестак выдання, займаліся чачэнскія сілавікі. 15 сакавіка выданне апублікавала аповед Сулеймана Гезмахмаева — былога супрацоўніка палка патрульна-паставой службы паліцыі ім. Ахмата Кадырава МУС па Чачні. Паводле яго слоў, у 2017 годзе ён асабіста ахоўваў затрыманых, якія пасля былі забітыя. Гезмахмаеў таксама распавёў пра свайго калегу, які ўдзельнічаў у пакараннях смерцю і паведаміў пра іх знаёмаму. Па словах былога супрацоўніка паліцыі, пасля гэтых падзей кіраўніцтва палка абвінаваціла яго калегу ў гомасэксуалізме, у канцы сакавіка 2017 года ён быў забіты.

У дзень выхаду матэрыялу журналісты «Новай газеты» паскардзіліся на рэзкі хімічны пах, які з'явіўся ля ўваходу ў рэдакцыю выдання ў Маскве. Пазней рэдакцыя апублікавала відэа, на якім, як сцвярджаецца, зняты чалавек, які распыліў невядомае рэчыва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0