Сяргей Брыль. Фота з асабістага архіва

Сяргей Брыль. Фота з асабістага архіва

Адразу на Сяргея ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул. Палітзняволенага ўтрымлівалі пад вартай з 23 верасня, а 17 сакавіка пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда. «Мінсктранс» заявіў пазоў на суму 38 тысяч рублёў — на такую суму арганізацыя ацаніла шкоду, якую Сяргей прычыніў сваімі дзеяннямі падчас пратэсных акцый.

Дзяржаабвінавачванне па гэтай справе падтрымлівала пракурорка Качанава. На судзе віна палітзняволенага абгрунтоўвалася скрыншотамі перапісак у тэлеграм-чаце «Кіроўцы 97%». 

Таксама Сяргея Брыля абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах 9, 10, 16 жніўня. Фота- і відэадоказаў факта ўдзелу ў масавых мерапрыемствах няма, але сам Сяргей не адмаўляў на судзе свой удзел у пратэсных акцыях. «Мінсктранс» заявіў пазоў за прыпынак руху транспарту ў агульнай суме на 38 тысяч рублёў. Суддзя пастанавіў разглядаць гэты пазоў у грамадзянскім парадку.

Сяргея Брыля затрымалі 23 верасня ў Мінску на працы на «Белпрамімпэкс», дзе ён працуе слесарам. Супрацоўнікі органаў сустрэлі яго на прахадной і на падставе таго, што ён з'яўляецца сведкам па справе нейкага ўгону аўтамабіля, павезлі ў аддзяленне. Сяргея Брыля дапыталі без адваката. Пасля гэтага яго затрымалі на 72 гадзіны да «высвятлення абставінаў». На гэтай падставе Сяргея змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1. Па месцы яго жыхарства быў праведзены ператрус і канфіскаваная ўся тэхніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0