фота Onliner.by
Герасіменя атрымала ўчастак у 2018 годзе па той жа схеме, што і астатнія 100 прадстаўнікоў наменклатуры і спартыўнай эліты — не праз аўкцыён, а закрытым рашэннем Мінгарвыканкама.
Непасрэдныя суседзі спартсменкі — Наталля Качанава і Станіслаў Зась. Але калі Герасіменя рашуча выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі, а яе Фонд спартыўнай салідарнасці дабіўся адмены чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску, раптоўна знайшліся праблемы з дакументацыяй.
Герасімені паведамілі, што калі яна не выправіць памылкі ў праекце да 5 сакавіка 2021 года, участак будзе канфіскаваны. Яе бацька, які займаецца будаўніцтвам, заявіў, што скарэктаваць дакументацыю так хутка не атрымаецца.
Сама спартсменка жыве ў Вільні.