Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы сочым за ўсімі цікавосткамі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Вынікі 1 тура:

  • «Іслач» — «Славія» 1:0 (88, Глушчанкоў)
  • «Энергетык-БДУ» — «Смаргонь» 3:0 (32, Шкурдзюк; 77, А. Васільеў; 85, Вігоўскі)
  • «Рух» — «Гомель» 1:1 (63, Канцавы — 76, Салавей)
  • «Дынама-Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ» 3:0 (53, Навумаў; 74, Усцінаў (аг); 77, Быкаў)
  • «Шахцёр» — «Мінск» 1:0 (88, Дарбо)
  • «Спутнік» — «Дынама-Брэст» 0:4 (21, Сядзько (п); 70, Беленькі; 75, Шасцюк; 87, Журневіч) 
  • «Нёман» — «Віцебск» 0:0
  • БАТЭ — «Слуцк» — 3:0 (5, Умараў; 57, Міліч; 84, Скавыш)

З гэтага спісу нечаканымі можна назваць хіба што буйную паразу «Тарпеда» і нічыю ў першым матчы абноўленага «Руха». Але, з іншага боку, шматлікія эксперты прагназавалі пабудову Леанідам Кучуком у міжсезонне топ-каманды з мінскага «Дынама», якая будзе рваць з першага тура, а ягонаму калегу Кірылу Альшэўскаму яшчэ патрэбны час, каб зрабіць з кавалкаў леташніх «Руха» і брэсцкага «Дынама» адзіны моцны калектыў. 

Падобная праблема ёсць і ў «Шахцёра». Чэмпіён толькі ў самым канцы матча здабыў перамогу над «Мінскам». Варта, праўда, адзначыць, што салігорцы ўсю гульню мелі перавагу і тры балы заслужылі.

З вікторыі стартавала і «Іслач» Арцёма Радзькова. Амбіцыйная маладая каманда здолела ператварыць шматлікія моманты ля брамы «Славіі» ў гол, які абавязкова дадасць упэўненасці ў сваіх сілах.

Фота Ксеніі Дзеравяга.

Фота Ксеніі Дзеравяга.

Чаго не скажаш пра «Смаргонь», «Спадарожнік» і «Слуцк». Іх матчы прайшлі па падобным сцэнарыі: прапушчаны гол у першым тайме і спробы навязаць барацьбу, 0:2 у другім тайме і страта матывацыі, якая прывяла да разгрому. Калі случчакі прайгралі істотна мацнейшаму апаненту, то смаргонцы і рэчычцы — намінальным сераднякам лігі. Нядобры званочак для навічкоў.

Якія матчы нас чакаюць у другім туры?

«Славія» — «Тарпеда-БелАЗ»

Мазырчукам і жодзінцам у першым туры пашанцавала менш за астатнія каманды. Цана перамогі ў вочным матчы будзе надзвычай высокай: перамога мінімізуе наступствы стартавай няўдачы, а параза дазволіць канкурэнтам сысці ў адрыў. 

«Тарпеда» працягвае працаваць над узмацненнем складу. З камандай трэніруюцца бразільскі паўабаронца Фабрысіу Оя і беларускі форвард Валерый Гарбачык, які раней гуляў у Жодзіне. Магчыма, іх паслугі спатрэбяцца Юрыю Пунтусу.

«Іслач» — «Смаргонь»

Мінчукі і смаргонцы пачынаюць сезон у крыху розным становішчы: калі «Іслач» стартуе з двух хатніх матчаў, то «Смаргоні» прыходзіцца пачынаць з гасцявых матчаў пры мінімальнай падтрымцы заўзятараў.

Такі каляндар можа дазволіць «ваўкам» здабыць другую перамогу на старце і забяспечыць даволі камфортную далейшую хаду па дыстанцыі. «Смаргоні» ж трэба чапляцца за супастаўных па моцы супернікаў, каб змагацца за выжыванне ў чэмпіянаце. Паглядзім, ці атрымаецца.

«Энергетык-БДУ» — «Шахцёр»

Памятаеце, чым «Энергетык» адрозніваецца ад астатніх каманд? Не толькі гучнымі сенсацыямі і маладымі гульцамі, некаторыя з якіх становяцца зоркамі. Каманда выходзіць з адпачынку ў снежні і ўсю зіму дома рыхтуецца да сезона.

Гульцы «Энергетыка» прыбіраюць снег падчас трэніроўкі. Фота ФК «Энергетык-БДУ».

Гульцы «Энергетыка» прыбіраюць снег падчас трэніроўкі. Фота ФК «Энергетык-БДУ».

Гэта дазваляе гульцам быць у лепшай фізічнай форме, чым канкурэнты, якія нават могуць дазволіць сабе замежныя зборы. 

Летась на сінтэтыцы стадыёна на Сямашкі «Энергетык» нанёс непрыемную паразу БАТЭ ў першым туры, а сёлета на старце чакае ў госці «Шахцёр», які пакуль не выглядае непераможным. 

Патэнцыйна ў суботу заўзятараў чакае самы цікавы матч тура.

«Віцебск» — «Дынама-Мінск»

«Віцебск» у Гродне змагаўся не толькі з «Нёманам», але і з моцным ветрам. У выніку каманда Чарнухіна з далёкага выезду прывезла адзін турнірны бал.

У матчах чэмпіянату віцебчукі не могуць выйграць дома ў мінскага «Дынама» з лета 2010 года. І перад чарговым праездам мінчукоў на поўнач Беларусі расклады кажуць, што наўрад ці тэндэнцыя пераломіцца.

Абаронца зборнай Мікіта Навумаў адзначыўся голам у першым жа матчы за «Дынама». Фота ФК «Дынама-Мінск».

Абаронца зборнай Мікіта Навумаў адзначыўся голам у першым жа матчы за «Дынама». Фота ФК «Дынама-Мінск».

«Дынама-Брэст» — БАТЭ

Нягледзячы на кардынальныя змены ў брэсцкім клубе, афіша ўсё роўна выглядае вельмі прывабнай. А бадзёры старт «Дынама» дазваляе нават назваць суботнюю гульню матчам тура.

Гульня супраць БАТЭ — даволі звыклая з'ява для Сяргея Кавальчука, але для яго абноўленай каманды гэта будзе першым сур'ёзным іспытам. 

Тое ж можна сказаць і пра Віталя Жукоўскага. На старце яго кар'еры ў Барысаве любы матч для яго як іспыт. Першы істотны ў Суперкубку ён не здаў, цяпер важна заяўляць пра сябе ў іншым турніры.

«Мінск» — «Рух»

«Мінску» не хапіла некалькі хвілін, каб адабраць балы ў чэмпіёнаў. Але характар каманды і іх волю да змагання станоўча ацанілі іх заўзятары.

Чаго не скажаш пра ўражанні брэсцкіх аматараў футбола ад гульні «Руха». Камандна калектыў Альшэўскага глядзеўся куды горш за «Гомель» і справядліва не змог перамагчы ў першым туры.

Магчыма, досвед выйгравання тытулаў на сінтэтыцы «Камвольшчыка» дапаможа былым гульцам брэсцкага «Дынама» ў складзе «Руха» ў другім туры, але пакуль каманда выглядае даволі нестабільна.

«Слуцк» — «Нёман»

  • 21.03, 15:00. Слуцк, стадыён СДК

Зімой случчакі і гарадзенцы двойчы сустракаліся падчас міжсезоннай падрыхтоўкі. Вынікі атрымаліся дыяметральна супрацьлеглымі: спачатку «Слуцк» выйграў 2:0, пасля з тым жа лікам выйграў «Нёман».

Што цікава, перад сезонам гарадзенцы ўзмацніліся адразу чатырма гульцамі, якія раней гулялі ў слуцкай камандзе. Гэта абаронца Аляксей Гаўрыловіч, паўабаронца Юрый Казлоў і нападнікі Ягор Зубовіч ды Седрык Куаджа. Ці дапаможа такі бэкграўнд «жоўта-зялёным» перад гульнёй у нядзелю?

«Гомель» — «Спадарожнік»

  • 21.03, 17:00. Гомель, СДЮШАР-8 (штучнае поле)

«Гомель» беражэ натуральны газон «Цэнтральнага» і першую хатнюю гульню правядзе на сінтэтыцы, на якой таксама часова прапісаўся і «Спадарожнік». Таму яшчэ няясна, каму ў нядзелю будзе больш камфортна.

Як мы казалі, гамельчукі паказалі прывабны камандны футбол у Брэсце і могуць працягнуць прагрэс у матчы з пакуль што найгоршай камандай чэмпіянату. Апошняя гульня тура можа стаць багатай на моманты і забітыя мячы.

Стаўкi на матчы чэмпіянату Беларусі па футболе Вы можаце зрабіць у пунктах прыёму ставак Букмекерскай канторы Марафон, а таксама на сайце marathonbet.by.

Марафонбет з'яўляецца найбуйнейшым букмекерам у Беларусі па колькасці кас (Ліцэнзія № 33120/171, выдадзеная МПЗ РБ) і прадстаўлены ў 21 горадзе краіны.

Спіс адрасоў кас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?