ТАСС
«Я б не быў шматслоўным, рэагуючы на гэта. Скажу толькі, што гэта вельмі дрэнныя выказванні прэзідэнта ЗША. Ён адназначна не хоча наладжваць адносіны з нашай краінай. І далей будзем зыходзіць менавіта з гэтага».
Пяскоў не змог адказаць, ці плануе Уладзімір Пуцін асабіста адрэагаваць на заяву прэзідэнта ЗША.
На пытанне журналістаў, ці згадваюць у Крамлі падобныя прэцэдэнты, Пяскоў адказаў: «Вядома, такога не было ў гісторыі». На пытанне, як гэта можа адбіцца на адносінах краін, ён адказаў: «Абсалютна зразумела як», але не стаў далей расшыфроўваць сэнс сваіх слоў.
Прадстаўнік Крамля ахарактарызаваў цяперашнія расійска-амерыканскія адносіны як «вельмі дрэнныя», але не стаў казаць, ці гатовая Расія да іх разрыву.
***
17 сакавіка Джо Байдэн у інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу ABC на пытанне, ці лічыць ён Пуціна забойцам, адказаў: «Ага, так».





