Пра гэта праваабаронцам паведаміла маці палітвязня — Наталля Лабацэвіч. Гэта распавёў ёй намеснік ПК №17, калі ўчора, 17 сакавіка, яна прыехала ў Шклоў, каб перадаць сыну перадачку. Ён сказаў, што Іллю пазбавілі гэтага праз «пад'ём» і тое, што «некуды хадзіў» — ніякіх падрабязнасцяў маці не паведамілі. Спадарыні Наталлі таксама паведамілі, што яна не атрымлівае лістоў ад сына, таму што ён «не хоча іх пісаць».

Таксама ўжо не з калоніі, а праз іншых людзей маці даведалася, што Ілля цяпер знаходзіцца ў лякарні: у яго ўтварыўся тромб у назе. 

«Але калі б я не прыехала ў Шклоў, нават не даведалася б, што адбываецца з сынам», — абураецца жанчына.

Ілля Лабацэвіч — жыхар Наваполацка, асуджаны на паўтары гады калоніі па артыкуле 364 (Гвалт адбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

14 верасня, у адзін з нядзельных маршаў, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0