Фота BBC
ААЭ размешчаная ў пустыні, тут штогод выпадае толькі каля 100 мм ападкаў.
У 2017 годзе краіны вылучыла $15 мільёнаў на розныя праекты, якія б дапамаглі выклікаць больш дажджоў, піша BBC.
Адзін з такіх праектаў узначальваюць навукоўцы з Універсітэта Рэдынга, што ў Вялікабрытаніі. Яны намагаюцца выкарыстоўваць дроны, якія будуць наносіць аблокам удары токам. Электрычны ток павялічвае верагоднасць зліцця малекул вады, што дазволіць ім хутчэй ператварацца ў кроплі дажджу.
У дроны будуць усталяваныя прыборы для вылучэння электрычнага зараду. Беспілотнікі будуць лётаць на невялікай вышыні і выпускаць зарады ў аблокі, каб стымуляваць ападкі.
Такія беспілотнікі ўжо вырабляюць у Вялікабрытаніі і ў хуткім часе іх пратэсціруюць у Дубаі.
Цяпер у ААЭ выкарыстоўваюць метад «пасеву аблокаў». Для гэтага самалёты скідваюць у аблокі хімікаты, якія спрыяюць павелічэнню колькасці ападкаў.
Трэба адзначыць, што гэткія праекты крытыкуюцца многімі эколагамі.





