Рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч распавёў у эфіры АНТ, што пад БЧБ-сцягам нічога станоўчага Беларусі дасягнуць не ўдалося.

«Быў перыяд, калі бел-чырвона-белы сцяг быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь — 1991-1995 гады, да рэферэндуму. Найцяжэйшы перыяд — сацыяльна-эканамічны крызіс, грамадска-палітычная сітуацыя найскладанейшая. Культура — у загоне. І пазітыўныя змены пайшлі пасля таго, як пытанне аб дзяржсімволіцы абсалютна дэмакратычна было вынесена нашым прэзідэнтам на рэферэндум, і народ выказаўся — сімволіку змянілі. І тады паступова пачало наладжвацца жыццё. Гэта не значыць, што толькі ў сімволіцы была праблема, але вельмі важна, якая сімволіка стаіць на чале дзяржавы, што за ёй, які гістарычны бэкграўнд», — сказаў Вячаслаў Данілавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0