Арганізатары «Еўрабачання» просяць ўдзельніка ад Беларусі змяніць свой нумар.

Іван Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі, сказаў у эфіры АНТ: «Улічваючы наша супрацоўніцтва з ЕВС, мы аналагічным чынам прапанавалі групе «Галасы ЗМеста» даць нам нейкі іншы варыянт. Новую песню. І цяпер, наколькі я ведаю, актыўна ідзе праца. Мы да гэтага ставімся па-філасофску. Я катэгарычна настойваю, што гэта песня не мае ніякага палітычнага кантэксту. Пра гэта казаў шмат і аўтар слоў. Па-мойму, гэта зразумела любому чалавеку, хто знаёмы з рускай мовай. Кожны трактуе так, як яму выгадна. З пункту гледжання шоу-бізнэсу, «Еўрабачанне» — гэта шоу. Нам зрабілі адну песню-мільённік. Я думаю, што зусім хутка, праз некалькі дзён вы пачуеце яшчэ адну песню-мільённік, якую будуць слухаць па ўсёй Еўропе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0