Сёння, 19 сакавіка, карыстальнікі МТС і life:) заўважылі, што не могуць зайсці на сайт ініцыятывы «Голас». Старонка пакуль адкрываецца ў іншых аператараў.

Пры спробе зайсці на сайт з'яўляецца паведамленне, што «доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам аб СМІ». Альбо ж старонка проста не загружаецца.

Гэта значыць, сайт трапіў у спіс рэсурсаў абмежаванага доступу «на падставе рашэння Мінінфармацыі ад 19 сакавіка. Спіс з такімі рэсурсамі недаступны для прагляду звычайным карыстальнікам, але даступны для інтэрнэт-правайдэраў, піша Tut.by.

18 сакавіка Святлана Ціханоўская выступіла з відэазваротам да беларусаў, у якім заклікала іх прагаласаваць на платформе «Голас» за перамовы з уладай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0