Усаў сказаў, што НАУ ўдзельнічае ў прасоўванні і падтрымцы ініцыятывы, але мае некалькі «практычных дадаткаў».

«Неабходна прадумаць і распрацаваць стратэгію, якая была б ясная для большасці беларусаў, якія прымаюць удзел у галасаванні.

Першае: якім чынам здзейсніць ціск на Лукашэнку, прымусіць пайсці яго на перамовы. Выбары 2020 года паказалі, што гэтая асоба не збіраецца ўдзельнічаць ні ў якіх перамовах і цалкам ігнаруе волю беларускага народа. Каб беларусы ведалі, што ім патрэбна рабіць у выпадку, калі ўлада іх праігнаруе.

Другі момант: неабходнасць набраць яўную перавагу на платформе «Голас». У працэсе галасавання павінны ўдзельнічаць большасць з беларусаў, якія маюць выбарчае права, з мэтай, каб:

а) пацвердзіць поўную легітымнасць Святланы Ціханоўскай як лідара беларускага народа і дэ-факта як прэзідэнта, які ў выпадку трансфармацыі мае ўсе паўнамоцтвы прыняць на сябе прэзідэнтцтва; б) каб дэлегімітаваць яшчэ раз Лукашэнку», — сказаў Усаў.

На ягоныя словы адказала сама Ціханоўская: «Павел, вы вельмі дзіўна паставілі пытанне аб легімітызацыі і дэлегімітызацыі.

Беларусам гэта не патрэбна, пытанне так не стаіць. Людзі і так ведаюць, за каго галасавалі ў жніўні, і ведаюць, што Лукашэнка нелегітымны прэзідэнт. І колькасць тых, хто прагаласуе, зусім не будзе залежыць ад таго, ці Лукашэнка легітымны. Такія меседжы людзям абсалютна не варта дасылаць. Гэта галасаванне за мірны выхад з крызісу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?