Кватэра Таццяны Загорац знаходзіцца на восьмым паверсе ў адным з дамоў у Новай Баравой. У РУУСе Таццяну Загорац абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» і на яе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

Сама Таццяна сцвярджае, што ў гэты час яе не было ў кватэры.

Суддзя Мінскага раёна Новікава пацікавілася, чаму ў такім выпадку менавіта на яе склалі пратакол. Жанчына выказала здагадку, што цікавасць яна выклікала з-за таго, што раней атрымлівала папярэджанне ад міліцыі з-за сняжынак на акне.

Сведка-міліцыянт у сваім рапарце ўказаў тры кватэры, з вокнаў якіх выкрыкваліся лозунгі, але вокны гэтых трох кватэр выходзяць на розныя бакі дома, таму адначасова іх вызначыць немагчыма, даказвала жанчына.

Суддзя Новікава да слоў мамы траіх непаўналетніх дзяцей не прыслухалася і аштрафавала яе на 870 рублёў (30 базавых). Прыкладна столькі складае сярэднемесячны заробак чыстымі ў Мінскім раёне.

Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў апісала сітуацыю так:

«Из окон в «Новой Боровой» женщины выкрикивали лозунги. На них составили протоколы.

Милиционеры установили, что к нарушению порядка проведения массовых мероприятий причастны две 33-летние жительницы домов на улицах Леонардо да Винчи и Авиационной.

Там же правоохранители вычислили и 34-летнего минчанина, который 17 марта на флагштоке между двумя домами по улице Амелии Эрхарт повесил бчб-флаг. На мужчину составлен аналогичный протокол».

Вечаровыя пераклічкі ў мікрараёнах выглядаюць вось так: 

У Новай Баравой сітуацыя асаблівая. Там цяпер практычна ўвесь час дзяжураць патрулі ў форме і без формы. Шмат разоў за мінулыя паўгода там адбываліся затрыманні, супольнае правядзенне часу ў двары стала практычна немагчымае. На дахах будынкаў насуперак жаданню жыхароў змясцілі чырвона-зялёныя сцягі. На нейкі час у квартале адключалі ваду і ацяпленне. Гэта патлумачылі аварыяй, але жыхары ўспрынялі гэта як форму помсты. Новая Баравая не ўнікальная. І ў навакольных населеных пунктах Мінскага раёна па афіцыйных пратаколах Ціханоўская набірала ад 60 да 90 працэнтаў галасоў.

«Усё тое, што адбываецца ў нас у краіне, нам страшна не падабаецца, — сказаў «Нашай Ніве» жыхар Новай Баравой Аляксандр. — Такое ўражанне, што закона больш няма. З другога боку, гэта здружвае, дапамагаем затрыманым суседзям». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0