Кацярына Атрахімёнак, фота Надзеі Бужан

Кацярына Атрахімёнак, фота Надзеі Бужан

Як паведаміла «Нашай Ніве» Марына Атрахімёнак, маці Кацярыны, прыблізна ў 16.00 да дзяўчыны прыйшлі ў інтэрнат і забралі адтуль з фармулёўкай «для прафілактычнай размовы».

«Мне патэлефанавала яе сяброўка, Каця тым часам збірала рэчы. На ўсякі выпадак, калі не вернецца. Усё, што нам вядома, — яе забралі на прафілактычную размову. Але не веру, што дачку адпусцяць», — кажа Марына.

Раней па месцы жыхарства Каці ўжо прыходзілі: перад Усебеларускім народным сходам. Забралі ў РУУС з абяцаннем «толькі на гадзіну, пагутарыць», але ў выніку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак нібыта за супраціў міліцыянерам. Перад УНС ізалявалі многіх актыўных беларусаў. Цяперашнія прафілактычныя размовы некаторыя звязваюць з падрыхтоўкай да Дня Волі.

Мы будзем сачыць за лёсам Каці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0