38-гадовага мінчука затрымалі за тое, што той узлез на мачту з дзяржсцягам на даху аднаго з дамоў у Новай Баравой, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Мужчына займаецца будаўнічымі работамі на вышыні. Падчас учарашніх работ на даху будаўнік забраўся на флагшток, яго таварышы знялі гэта на тэлефон.

Мужчына растлумачыць свой учынак не змог. У дачыненні да яго складзены пратакол за дробнае хуліганства паводле арт. 19.1 КаАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0