Фота Надзеі Бужан
«Я рэгулярна выязджаю па справах за мяжу. Яшчэ не было ніводнага разу, каб не вярнуўся», — сказаў ён.
На пытанне, ці будзе ён 25 сакавіка ў Мінску, палітык адказаў, што калі Мінгарвыканкам дасць дазвол на акцыю, то ён як арганізатар павінен быць у сталіцы.
Сёння стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні акцыі на Дзень Волі.
А ўчора быў асуджаны на 15 сутак таксама адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.





