Фота з архіва Алены Шымолінай

Фота з архіва Алены Шымолінай

Цяпер Шымоліна ў Польшчы, яна з'ехала з Беларусі разам з непаўналетняй дачкой. Паводле Алены, рашэнне аб ліквідацыі «Палескай дабрыні» Пінскі гарвыканкам ужо прыняў. Цяпер работнікі падатковай інспекцыі тэлефануюць яе 80-гадовай маці, каб тая прынесла дакументы для ліквідацыі арганізацыі

Шымоліна адкрыта заклікала выбаршчыкаў галасаваць за Святлану Ціханоўскую, асудзіла жорсткасць сілавікоў, а яе арганізацыя аказвала матэрыяльную дапамогу пінчукам, якія пацярпелі ад гвалту міліцыі.

У офісе «Палескай дабрыні» і дома ў Алены Шымолінай правялі ператрусы, канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, статутныя і фінансавыя дакументы. Пасьля шматгадзіннага допыту ў міжраённым аддзеле ДФР яе адпусцілі. У тую ж ноч яна з дачкой пакінула Беларусь.

Па словах Шымолінай, тэчка з важнымі дакументамі, якія даказваюць гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Пінску, знаходзіцца ў надзейным месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0