Фота Depositphotos.com
Некаторыя вірусы «спаборнічаюць» між сабой, каб выклікаць інфекцыю ў арганізме чалавека. Навукоўцы з Універсітэта Глазга выявілі, што рынавірус, ад якога ўзнікае тое, што ў прастамоўі называецца прастудай, перамагае каранавірус.
Хутчэй за ўсё, такія перавагі захоўваюцца нядоўга, але, па меркаванні даследчыкаў, рынавірус настолькі распаўсюджаны, што можа адыграць сваю ролю ў пандэміі кавіду, піша BBC.
Каманда з Цэнтра вірусных даследаванняў у Глазга выкарысталі мадэль слізістай абалонкі дыхальных шляхоў, створаную з тых жа клетак, што і ў чалавека. Затым даследчыкі пачалі заражаць абалонку каранавірусам і рынавірусам.
Калі абодва вірусы адначасова траплялі на слізістую абалонку, рынавірус знішчаў Sars-CoV-2. Калі даследчыкі заражалі клеткі рынавірусам на 24 гадзіны раней, то Sars-CoV-2 увогуле не ўзаемадзейнічаў з тымі ж клеткамі. А калі навукоўцы спачатку запускалі вірус кавіду, а праз суткі рынавірус, то клеткі зноў былі заражаныя прастудай, а не каранавірусам.
Гэта значыць, што высокая распаўсюджанасць рынавіруса можа падавіць пандэмію кавіду.
Падобныя эфекты прастуды назіраліся і раней. На думку некаторых экспертаў, успышка рынавіруса затрымала пандэмію свінога грыпу ў 2009 годзе ў некаторых частках Еўропы.
Наступныя эксперыменты паказалі, што рынавірус запускае імунны адказ у клетках, які знішчае здольнасць каранавіруса распаўсюджвацца ў арганізме. Аднак пасля таго, як прастуда праходзіць, Sars-CoV-2 можа зноў выклікаць інфекцыю.





