Беларускія праваабарончыя арганізацыі супольнай заявай далучылі да спісу палітвязняў яшчэ 10 асуджаных да пазбаўлення волі за масавыя акцыі пратэсту.

Гэта:

  1. Уладзімір Малахоўскі  (асуджаны на тры з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  2. Іван Ракіць — (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
  3. Мікіта Кочур — (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
  4. Андрэй Расулаў— (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 363, ч. 1 арт. 342 КК);
  5. Сяргей Бекарэвіч (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  6. Віктар Шмігельскі — (асуджаная на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  7. Ілля Патрушаў(асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  8. Андрэй Шаўчук —(асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364, ч. 1 арт. 342 КК)
  9. Уладзіслаў Усцін —(асуджаны на тры гады абмежаання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
  10. Вадзім Луковіч —(асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч. 1 арт. 342 КК).

«Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна пачынаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення», — адзначаецца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?